Праваабаронца Валянцін Стэфановіч камэнтуе зьмены ў выбарчае заканадаўства

2006 2006-10-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Практыка павінна падпарадкоўвацца заканадаўству, а не наадварот. А ў нас атрымліваецца, што Выбарчы кодэкс зьмяняецца ў адпаведнасьці з ужо існуючай практыкай. Гэта гаворыць аб тым, што раней ЦВК ня дзейнічаў у адпаведнасьці з законам.

Абмежаваньняў наконт правядзеньня сустрэч з выбарцамі ў Выбарчым кодэксе раней не было, хаця ЦВК усё адно лічыла, што такія сустрэчы падпадаюць пад закон аб масавых мерапрыемствах, то бок на іх патрэбны дазвол у выканкаме. Гэта значыць, што Цэнтральная выбарчая камісія выходзіла за межы кодэксу, на што ня мела права.

Аднак казаць пра ўдасканаленьне Выбарчага кодэксу і яго дэмакратызацыю нельга. Ніводная з прапановаў АБСЕ і грамадзкіх арганізацыяў не была прынятая да ўвагі. Напрыклад, Палата прадстаўнікоў ня ўнесла зьмены аб больш дэтальнай працэдуры падліку галасоў, аб пашырэньні правоў назіральнікаў, скасаваньні датэрміновага галасаваньня. Таму якаснага паляпшэньня заканадаўства не адбылося. Хаця, да прыкладу, тое, што мясцовыя выбары цяпер будуць праводзіцца ў адзін тур, можна лічыць за станоўчую зьмену. Такія выбары ніколі не карыстаюцца папулярнасьцю выбарцаў.

Такім чынам, некаторыя прынятыя зьмены ў выбарчае заканадаўства сьведчаць аб тым, што Цэнтральная выбарчая камісія прызнала, што раней дзейнічала ня ў межах закону.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international