Ян Дзяржаўцаў прапанаваў чыноўнікам далучыцца да арганізацыі пікетаў

2012 2012-04-13T11:00:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svab-shod.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебскі актывіст КХП БНФ, падаючы заяўкі на чарговыя 6 пікетаў, прапанаваў чыноўнікам трох раённых адміністрацый Віцебску далучыцца да арганізацыі імпрэзаў. Падобна, што толькі ў такім выпадку ад уладаў можна чакаць дазволу на акцыі.

Забараняючы масавыя мерапрыемствы, чыноўнікі зазвычай спасылаюцца на рашэнне Віцебскага аблвыканкаму № 881 ад 10 ліпеня 2009 году. Згодна з пунктам 3 гэтага рашэння, у выпадках, калі арганізацыя масавага мерапрыемства адбываецца без удзелу  дзяржаўнай улады, яго арганізатары павінны заключыць дамовы з хуткай дапамогай, міліцыяй і ЖКГ на абслугоўванне імпрэзаў. Прычым за апошнія паўтара гады ў Віцебску не было ніводнага выпадку, каб камусці  з актывістаў удалося падпісаць дамовы з гэтымі службамі – яны адмаўляюцца паводле самых розных прычынаў. Калі ж раённыя ўлады адгукнуцца на прапанову актывіста і таксама возьмуць на сябе ролю арганізатараў, патрэба ў асобных дамовах адпадае.

Ян Дзяржаўцаў лічыць, што тэмы пікетаў, якія ён замаўляе, дужа важныя для грамадства. Тры пікеты - па адным у кожным з раёнаў- ён хоча правесці 22 красавіка. Мэта пікетаў -- данесці да жыхароў Віцебску інфармацыю пра ролю камуністычнай ідэалогіі ў  знішчэнні нацыянальнай культуры, мовы і самаідэнтыфікацыі беларускага народу.

Яшчэ тры пікеты запланаваныя на 26 красавіка. Яны прысвечаныя гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС, прычым актывіст хоча абмеркаваць з землякамі і магчымыя наступствы будаўніцтва АЭС на тэрыторыі Беларусі.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international