“Справядлівы свет” абскарджвае забарону пікетаў у Брэсце

2012 2012-04-13T10:07:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzienisienka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cтаршыня брэсцкай гарадской арганізацыі \

Cтаршыня брэсцкай гарадской арганізацыі \

Мясцовыя актывісты Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” звярнуліся ў суд са скаргай на дзеянні чыноўнікаў Брэсцкага гарвыканкама, якія не дазволілі ладзіць пікеты, прысвечаныя праблеме даступнасці жылля.

Як нагадала старшыня гарадской арганізацыі партыі “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка, у сакавіку былі пададзены тры заяўкі на правядзенне пікетаў, падчас якіх актывісты збіраліся прыцягнуць увагу на парушэнне 48 артыкулу Канстытуцыі РБ. Гэты артыкул дэкларуе, што грамадзяне маюць права на жыллё, а тым, хто мае патрэбу ў сацыяльнай абароне, жыллё прадстаўляецца дзяржавай бясплатна альбо па даступных коштах.

Брэсцкія ўлады дазволілі толькі адзін пікет, але і ён быў фактычна сарваны дзеяннямі супрацоўнікаў міліцыі. Што да забароненых акцый, дык Людміла Дзенісенка кажа, што адмова на правядзенне пікетаў парушае права на мірныя сходы, таму вырашана абскардзіць рашэнне гарвыканкаму ў судзе. “Мы збіраемся давесці, што маем права ладзіць такія пікеты, тым больш у вызначаным для гэтага гарадскімі ўладамі месцы, як звычайныя грамадзяне і як сябры партый, чыя дзейнасць рэгламентуецца Законам аб палітычных партыях”, - патлумачыла мэту звароту ў суд Людміла Дзенісенка.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international