Прафсаюзнага лідэра распранулі на мяжы
04.10.2006.
Лідэр Беларускага прафсаюза працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Аляксандр Бухвостаў ня змог своечасова прыбыць у адзін з санаторыяў Літвы, куды ён нядаўна адправіўся папраўляць здароўе. Аляксандр Бухвостаў дабіраўся да месца прызначэньня на рэйсавым аўтобусе. На беларуска-літоўскай мяжы яго затрымалі з нагоды высьвятленьня абставінаў, паведамляе сайт www.praca-by.info. Асабісты ператрус доўжыўся дзьве гадзіны. Прафсаюзнага лідэра нават прымусілі распрануцца. Нічога крамольнага ў яго не знайшлі. Калі ж слугі парадку, нават не папрасіўшы прабачэння належным чынам, адпусьцілі прафсаюзнага лідэра, высьветлілася, што аўтобус зьехаў.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








