У Смалявічах затрыманыя актывісты кампаніі "Гавары праўду" і мясцовы абронца інтарэсаў дачнікаў (абнаўляецца)

2012 2012-04-12T19:11:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ment-smaliavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У 18.40 стала вядома пра затрыманне ў Смалявічах актывістаў кампаніі "Гавары праўду" Андрэя Дзмітрыева, Міхаіла Пашкевіча, Юрыя Ганчара і мясцовага абаронцы інтарэсаў дачнікаў -- Васіля Казлоўскага. Усе яны дастаўляюцца ў мясцовы РАУС. Па папярэдняй інфармацыі, затрыманне звязанае з правядзеннем сходу дачнікаў 10 сакавіка.

19.40 Міхаіл Пашкевіч паведаміў праз фэйсбук, што супрацоўнік міліцыі збіраецца скласці на яго адміністрацыйны пратакол за непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі.

Васіль Казлоўскі, старшыня аднаго з садовых таварыстваў, адпушчаны.

21-25. Паступіла паведамленне, што выпусцілі Юрыя Ганчара.
У 23-05 усе затрыманыя былі адпушчаныя. Супрацоўнікі міліцыі цікавіліся удзелам Дзмітрыева і Пашкевіча ў сходзе дачнікаў 10 сакавіка 2012 года. З гэтай нагоды ўзбуджана адміністрацыйная справа. Міхаілу Пашкевічу ўручана позва з патрабаваннем з'явіцца для тлумачэнняў заўтра 13 красавіка ў 14.00 у Смалявіцкі РАУС. Аналагічную позву атрымаў Андрэй Дзмітрыеў - толькі з патрабаваннем з'явіцца ў панядзелак.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international