На “Граніце” працягваюць ціснуць на актывістаў

2012 2012-04-12T17:25:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/granit-vuveska.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Экскаватаршчык Леанід Дубаносаў ніяк не можа здаць нечарговы іспыт па электрабяспецы. Па ягоных словах, для яго ўвесь час ствараюць “асаблівыя “ умовы. Напрыклад, падчас здачы іспыта разам са знаёмым, таму далі білеты, а Леаніду Дубаносіку адказны за энергабяспеку Генадзь Блошкін прапанаваў здачу ў чаргавы раз праз пракуратуру. Маўляў, “пісаць туды ўмееш”. На гэта Дубаносаў адказаў, што і яшчэ будзе пісаць, калі будзе патрэбна.

Калі Дубаносаў прыйшоў здаваць іспыт у чарговы раз, Блошкін  пайшоў збіраць камісію, хаця да гэтага заўсёды прымаў сам. Раней са здачай іспытаў па энергабяспецы ў Дубаносава праблемаў не было.

Калі рабочы тры разы не можа здаць іспыт па энергабяспецы, яго звальняюць.

Актывіст лічыць, што ціск на рабочых на “Граніце” не спыніцца, пакуль не разгромяць суполку незалежнага прафсаюзу.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international