Рэчы Насты Шулейка і Юрыя Ходуса “зьніклі” з міліцэйскага сейфа

2012 2012-04-12T16:31:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shuleika-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наста Шулейка і Юрый Ходус тэлефануюць у РУУС

Наста Шулейка і Юрый Ходус тэлефануюць у РУУС

Усе асабістыя рэчы актывістаў “Маладога Фронту”  Насты Шулейка і Юрыя Ходуса “зьніклі” з дзяжурнай часці  ГОМ-1 Ленінскага РУУСа Менска. Разам з іх опісам.

Пасьля суду 12 красавіка, які прызнаў актывістаў вінаватымі ў брыдкаслоўі і пакараў грашовымі штрафамі, яны накіраваліся ў РУУС Ленінскага раёна за асабістымі рэчамі. Аднак дзяжурны міліцыянер, адамкнуўшы сейф, толькі развёў рукамі: “Вашых рэчаў у нас няма”. Затым патлумачыў, што іх забралі людзі з “белага дому”, маючы на ўвазе КДБ. Ён адмовіўся тлумачыць, якім чынам і дзе іх можна вярнуць.

Такім чынам  у адначасьсе ў Шулейкі і Ходуса зьніклі пашпарты, заліковая кніжка, мабільныя тэлефоны, грошы, ключы ад аўтамабіля і кватэры, а таксама іншыя асабістыя рэчы,у тым ліку і шнуркі ад абутку. Гэта толькі падцвярджае здагадку, што іх затрыманьне было невыпадковым, а планавалася з пэўнымі мэтамі.

Зараз актывісты тэлефануюць у ГОМ-1 Ленінскага РУУСа, дзе яны правялі ноч і ў упраўленьне міліцыі Ленінскага раёна, каб даведацца пра лёс сваіх рэчаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international