Разгляд пазову мінюсту да ПКБ адкладзены да разгляду скаргі

2006 2006-10-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вярхоўны суд прыпыніў разгляд пазову міністэрства юстыцыі аб прыпыненьні дзейнасьці Партыі камуністаў Беларускай, паведаміла Радыё Свабода. Разгляд пазову адкладзены да разгляду скаргі партыі на папярэджаньне мінюсту.

Міністэрства вынесла папярэджаньне ПКБ за непрадастаўленьне поўнага сьпісу сябраў партыі. Кампартыя лічыць гэтае патрабаваньне незаконным, яна адмовілася падаваць у мінюст поўныя сьпісы партыйцаў і зьвярнулася са скаргай у Вярхоўны суд, каб той вызначыў ступень законнасьці дзеяньняў міністэрства.

Мінюст, у сваю чаргу, накіраваў у Вярхоўны суд пазоў аб прыпыненьні дзейнасьці партыі за тое ж парушэньне. Вярхоўны суд вызначыў, што спачатку ён разгледзіць зварот камуністаў, а ўжо потым пазоў мінюсту.

Пасьля атрыманьня папярэджаньня кіраўнік партыі Сяргей Калякін тлумачыў, што калі Вярхоўны суд прызнае патрабаваньне міністэрства законным, партыя падасьць у мінюст поўны сьпіс сваіх членаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international