Мільённые штрафы за “брыдкаслоўе”

2012 2012-04-12T15:18:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 красавіка суд Ленінскага раёна Менска аштрафаваў актывістаў Маладога Фронту Насту Шулейка і Юрыя Ходуса, затрыманых учора ля станцыі метро “Кастрычніцкая”.

Асудзілі маладафронтаўцаў па артыкуле 17.1 КаАП “Дробнае хуліганства”.

Суддзя Марына Запаснік аштрафавала Насту Шулейка на 20 базавых велічынь (2 млн рублёў), а суддзя Міхаіл Хома - Юрыя Ходуса на 15 базавых велічынь (1.5 млн рублёў).

Нагадаем, што маладзёны былі затрыманы 11 красавіка на ўваходзе на станцыю метро “Кастрычніцкая”, дзе ў гадавіну трагедыі ў метро праходзіла адкрыццё мемарыяльнага знаку “Рака памяці”. Супрацоўнікі міліцыі даставілі іх у Ленінскі РУУС і склалі пратаколы за брыдкаслоўе.   

Судзілі моладзевых актывістаў падчас абедзенага перапынку – напэўна, каб ніхто не змог патрапіць на працэсы.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international