17-ы штат ЗША адмяніў смяротнае пакаранне

2012 2012-04-12T14:35:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/death_penalty_usa.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Палата прадстаўнікоў Канэктыкута прагаласавала за адмену ў штаце смяротнага пакарання, паведамляе Associated Press.

Як адзначае "Лента.ру" са спасылкай на міжнароднае інфармацыйнае агенцтва, за гэта рашэнне выказаліся 86 кангрэсменаў, супраць - 62. У публікацыі The New York Times тлумачыцца, што галасы падзяліліся ў асноўным у адпаведнасці з партыйнай прыналежнасцю (за законапраект галасавалі дэмакраты, супраць - рэспубліканцы).

Законапраект прадугледжвае замену смяротнага пакарання на пажыццёвае зняволенне без права вызвалення. Пры гэтым новы закон не адменіць смяротных прысудаў, якія раней былі вынесеныя ў штаце 11 амерыканцам, у тым ліку прыёмнаму ўнуку знакамітага рускага рэжысёра Джошуа Камісаржэўскаму.

5 красавіка падобны законапраект ўхваліў сенат Канэктыкута. Губернатар-дэмакрат Дэнэл Мэлай ужо абяцаў яго падпісаць.

Такім чынам, Канэктыкут стане 17-м штатам ЗША, якія адмовіліся ад смяротнага пакарання. Варта адзначыць, што паводле апытанняў, большасць жыхароў штата такі від пакарання падтрымліваюць.

Пасля мараторыя на смяротнае пакаранне, які дзейнічаў у ЗША ў 1972-1976 гадах, у Канэктыкуце было вынесена 15 смяротных прысудаў, у выкананне быў прыведзены адзін.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international