Міністэрства інфармацыі пачало сачыць за зместам навінаў FM-станцый (паводле БАЖ)

2003 2003-06-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міністэрства інфармацыі Беларусі загадала кіраўнікам усіх радыёстанцый FM-дыяпазона ў канцы кожнага працоўнага дня дасылаць ў гэтае ведамства поўную раздрукоўку сваіх інфармацыйных выпускаў і плэй-лісты. Збірае і аналізуе гэтыя матэрыялы Галоўнае аналітычнае ўпраўленне Міністэрства інфармацыі. Свае дзеянні супрацоўнікі міністэрства тлумачаць неабходнасцю выканання прэзідэнцкага ўказа №516 ад 24-га верасня 2001 г.

Нарада з удзелам міністра інфармацыі і кіраўнікоў FM-радыёстанцый, на якой апошнія былі азнаёмленыя з новымі правіламі, адбылася ў міністэрстве 7-га чэрвеня. Пра гэта прэс-службе БАЖ паведаміў вядучы спецыяліст Галоўнага аналітычнага ўпраўлення Дзмітрый Конанаў, абавязкам якога цяпер з'яўляецца збор і аналіз эфірных матэрыялаў FM-станцый.
Як патлумачыў сп. Конанаў, у канцы працоўнага дня ўсе радыёстанцыі, што працуюць у FM-дыяпазоне, павінны дасылаць яму поўныя раздрукоўкі тэкстаў інфармацыйных выпускаў і плэй-лісты (спіс музычных кампазіцый і расклад праграм, што гучалі напрацягу дня ў эфіры). Паводле супрацоўнікаў міністэрства, мэта новаўвядзення - кантроль выканання беларускага заканадаўства. Гаворка найперш ідзе пра прэзідэнцкі ўказ №516 ад 24-га верасня 2001 г. "Аб удасканаленні сістэмы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь". (Дарэчы, гэтым ўказам Дзяржаўны камітэт па друку быў рэарганізаваны ў Міністэрства інфармацыі). Паводле сп. Конанава, яго функцыя - сачыць за зместам FM-праграм на прадмет парушэння заканадаўства аб СМІ. Дагэтуль Міністэрства перыядычна адслухоўвала эфір камерцыйных радыёстанцый, але тэхнічных магчымасцяў для рэгулярнага кантролю не мела. Між тым, са словаў сп. Конанава, "шмат чаго адбываецца ў СМІ, і часам неабходна мець на руках доказы".

Сп. Конанаў кажа, што покуль ніякіх парушэнняў заканадаўства ў міністэрстве не зафіксвалі, аднак не ўсе кіраўнікі FM-станцыяў выконваюць прадпісанне міністра і дасылаюць свае матэрыялы. Падчас нарады "ніхто з іх не выказваў ніякіх пярэчанняў" адносна новых правілаў супрацоўніцтва з міністэрствам, - запэўніў Дз. Конанаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international