Затрыманьні ў гадавіну трагедыі ў метро на станцыі “Кастрычніцкая”
https://spring96.org/be/news/51588
2012
2012-04-11T20:53:26+0300
2012-04-11T20:53:26+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kajdanki.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Супрацоўнікі міліцыі пад час урачыстага адкрыцця мемарыяльнага знаку “Рака памяці” на ўваходзе на станцыю метро «Кастрычніцкая» ў Менску затрымалі некалькі актывістаў. Дакладна вядомыя прозвішчы дваіх: Наста Шулейка і Юрый Ходус.
Іх адвезьлі ў Ленінскі РУУС сталіцы. У чым абвінавачваюць моладзевых актывістаў - пакуль невядома.
Як паведаміў Радыё "Свабода" сябра суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» Ўладзімер Кумец, былі складзеныя пратаколы за брыдкаслоўе.
* * *
Разгляд адміністратыўных спраў пройдзе ў судзе Ленінскага раёна Менска.