Жыхары Барысаўскага прыгарада атрымліваюць адпіскі наконт будаўніцтва смеццеперапрацоўчага завода (відэа)

2012 2012-04-11T15:08:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lysko_alieh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Лыско

Алег Лыско

Больш за месяц жыхары Барысаўскага прыгарада - вёсак Стара-Барысаў і Пчэльнік - рассылаюць калектыўныя звароты ва ўсе інстанцыі з просьбай адмовіцца ад планаў будаўніцтва смеццеперапрацоўчага завода на тэрыторыях, максімальна набліжаных да іх жылля.

Як распавёў мясцовы актывіст Алег Лыско, ужо атрыманыя адказы з Барысаўскага райвыканкама, Камітэта дзяржкантролю і ад дэпутата ПП НС Гумінскага (дэпутат пераслаў ліст, падпісаны двума сотнямі жыхароў, у райвыканкам, адкуль прыйшоў яшчэ адзін адказ - копія першага). «Адказы - ні пра што, - кажа Алег. - У іх толькі паказваецца, што выдзелена тры пляцоўкі пад будаўніцтва смеццеперапрацоўчага завода ў Барысаўскім раёне, дзе будуць праводзіцца аналіз і даследванні. Ніякіх даследванняў мы не бачым. Ёсць падазрэнне, што і аналіз праводзіцца не будзе, проста выдзелілі зямлі, і будуць там будаваць незалежна ад нашага жадання. А яшчэ - што перад канчатковым рашэннем наконт будаўніцтва будуць праведзены грамадскія слуханні. І гэта пры тым, што ўжо заключаны дагавор на вытворчасць работ! ».

Смеццеперапрацоўчыя заводы ва ўсім свеце будуюць на адлегласці як мінімум пяці кіламетраў. Плануемая пад Барысавам пляцоўка пад такі завод знаходзіцца на адлегласці паўтары кіламетраў не толькі ад жылых будынкаў, але і ад дзіцячага летняга лагера, санаторыя для ветэранаў працы і вайны «Бярэзіна», двух бальніц. У сувязі з гэтым жыхары вёсак Пчэльнік і Стара-Барысаў адаслалі лісты ў Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства сацыяльнай абароны, каб паведаміць пра тое, што каля іх аб'ектаў плануецца размяшчэнне небездакорнай ў экалагічным сэнсе вытворчасці.

На саміх падпісантаў ўжо пачынаецца ціск з боку чыноўнікаў. Так да пенсіянера, які даў свой хатні тэлефон для адказаў з інстанцый, наведалася «дэлегацыя» з Мінаблвыканкама. Абласныя чыноўнікі спрабавалі высветліць, адкуль з'явілася інфармацыя пра будаўніцтва смеццеперапрацоўчага завода, хто прадставіў генплан, хто збіраў подпісы і гэтак далей. Не выключана, што і на іншых жыхароў Барысаўскага прыгарада, нязгодных з будаўніцтвам завода, паспрабуюць аказваць ціск.

Жыхары Барысаўскага прыгарада атрымліваюць адпіскі наконт будаўніцтва смеццеперапрацоўчага завода (відэа)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international