"Во славу Родины" супраць палкоўніка ў адстаўцы

2012 2012-04-11T14:46:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У  "Белорусской военной газете "Во славу Родины" апублікаваны артыкул Уладзіміра Макарава "О критике и критиканстве: осторожно, Петрушенко", прысвечаны Каханоўскаму грамадскаму актывісту, палкоўніку ў адстаўцы Мікалаю Петрушэнку.

Складаецца ўстойлівае ўражанне, што аўтар напярэдадні начытаўся прамоў знакамітага пракурора Вышынскага на палітычных працэсах 1930-х гадоў. Таму акрамя як густа перамяшаных абраз, вулічнай лаянкі і няўмелых спроб з’едлівай злосці практычна ніякай інфармацыі тэкст артыкула не ўтрымлівае. Уладзімір Макараў выказвае выключна суб'ектыўнае меркаванне, напрыклад пра тое, што ў складзе Вярхоўнага Савета СССР "Н. Петрушенко олицетворял собой искусно созданный специалистами и технологами в области психологической борьбы сатирический символ тупости и глупости ". А сегодня его поведение обусловлено не более чем уязвленным самолюбием, никчемностью и абсолютной политической несостоятельностью".

Выдае аўтар і прычыну сваёй неадэкватнасці. Аказваецца, "в последние дни Н. Петрушенко буквально забросал письмами военное ведомство и «Белорусскую военную газету «Во славу Родины»". Мабыць адказаў па сутнасці ў ваеннага ведамства і яго газеты не знайшлося. Прыйшлося выліваць цэбры памыяў.

Варта нагадаць, што Мікалай Петрушэнка з'яўляецца актывістам кампаніі "Наш дом", шэрагу іншых арганізацый і ініцыятыў.


 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international