Быць суддзёй ў Беларусі сорамна

2012 2012-04-11T14:42:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

З пачатку бягучага года А.Лукашэнка падпісаў ужо два Указы аб вызваленні ад пасадаў суддзяў агульных судоў. Звяртае на сябе ўвагу ненатуральна вялікая колькасць суддзяў, якія напісалі заявы аб складанні з сябе паўнамоцтваў па ўласнай ініцыятыве.

Толькі па двух прэзідэнцкіх Указах гэтага года ад сваіх пасад добраахвотна адмовіліся 16 суддзяў агульных судоў. Улічваючы, што агульная штатная колькасць судей названых судоў складае менш за 1.000, то толькі з пачатку 2012 года беларуская судовая сістэма практычна за адзін раз пазбавілася амаль 2% ад свайго складу. Гэта проста шакуючая лічба, лічыць блогер d-zholik.

Яшчэ больш жахлівая карціна вымалёўваецца пры супастаўленні з аналагічным паказчыкам мінулага года. Дык вось за ўвесь 2011 г. па ўласнай ініцыятыве (сюды ўваходзяць: вызваленне ад пасады па ўласным жаданні; перавод на іншую працу; датэрміновая адстаўка) ад сваіх паўнамоцтваў адмовіліся усяго 11 суддзяў. А толькі за тры першыя месяцы бягучага года - ужо 16.

У наяўнасці набіраючыя абароты ўцёкі суддзяў з сістэмы.

І нічога дзіўнага ў гэтым няма. Гэтым у асноўнай масе не дурным людзям не магло не надакучыць, што ў краіне як ніколі ўзмацнілася «тэлефоннае права». Калі рашэнне аб вінаватасці канкрэтнай асобы прымаецца не самім суддзём самастойна, кіруючыся толькі Законам і сваім сумленнем, а спускаецца зверху або з суседніх будынкаў мясцовых пракуратур, падраздзяленняў КДБ і МУС.

Калі амаль усе пагалоўна грамадзяне з апазіцыйнымі поглядамі, кіраўнікі рэспубліканскіх апазіцыйных палітычных партый і іх рэгіянальных суполак прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за нецэнзурную лаянку ў грамадскіх месцах.

Калі КДБ дае ўказанні суддзям закрываць загадзя псіхічна здаровых грамадзян у псіхіятрычныя бальніцы.

Калі суддзям спускаюцца ўказанні аб неабходнасці вынясення абвінаваўчых прысудаў па палітычных справах.

Эфект маюць і еўрапейскія санкцыі ў дачыненні да беларускіх суддзяў.

Дарэчы. Падобная з'ява уцёкаў кадраў назіраецца і ў МУС. Па ўсёй краіне падраздзяленні названага ведамства адчуваюць катастрафічны кадравы голад. Толькі за апошні час з сістэмы МУС звольнілася некалькі тысяч чалавек. Хоць яшчэ некалькі гадоў назад, каб патрапіць на службу ў тыя ж РАУС патрабавалася даць немалы хабар патрэбным людзям з сістэмы МУС. Толькі пасля гэтага жадаючаму гарантавалася паспяховае праходжанне ведамаснай медкамісіі і залічэнне ў шэрагі «доблеснай» беларускай міліцыі. І вось праз некалькі гадоў такое...

Адзіная сістэма, якая не адчувае падобных праблем - гэта КДБ. Але туды першапачаткова адбіраюць людзей без усялякіх маральных прынцыпаў. Як гаворыцца, быў бы маральны вырадак, а месца ў КДБ для яго заўсёды знойдзецца.

Лічыцца, што пацукі першымі чуюць, што карабель тоне. Яны і бягуць з яго першымі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international