Паўла Сапелку вылучаюць на прэмію імя Гранта Дзінка

2012 2012-04-11T18:31:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sapielka-2011.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Сапелка

Павел Сапелка

Нямецкае аддзяленне Amnesty International заявіла пра намер вылучыць Паўла Сапелку на міжнародную прэмію імя Гранта Дзінка, што ўручаецца людзям, якія працуюць дзеля свету, свабоднага ад дыскрымінацыі, расізму і гвалту, рызыкуюць сабой дзеля дасягнення сваіх ідэалаў, карыстаюцца мовай міру і сваім прыкладам натхняюць і заахвочваюць іншых.

Экспертная група па Беларусі лічыць, што шляхам вылучэння на прэмію былога адваката Паўла Сапелкі аўтарытэтная праваабарончая арганізацыя дадаткова прыцягне ўвагу сусветнай грамадскасці да цяжкога становішча адвакатаў у Беларусі. Нагадаем, што ў сакавіку 2011 года прэзідыум Мінскай гарадской калегіі адвакатаў пад ціскам Міністэрства юстыцыі прыняў рашэнне пра выключэнне сп. Сапелкі з шэрагаў калегіі, тым самым пазбавіўшы яго права займацца прафесійнай дзейнасцю. На той момант адвакат абараняў фігурантаў крымінальных справаў па падзеях 19 снежня 2010 года – Андрэя Саннікава, Паўла Севярынца і Змітра Дашкевіча.

Грант Дзінк, вядомы журналіст армянскага паходжання, галоўны рэдактар армянскай газеты “Агос”, якая выходзіць у Турцыі, быў забіты ў 2007 годзе ў Стамбуле. Міжнародны фонд імя Гранта Дзінка з 2009 года ўручае прэміі памяці журналіста. Узнагароды прысуджаюцца адважным грамадскім дзеячам або журналістам, якія змагаюцца за свабоду слова і правы чалавека. Традыцыйна абіраюцца два лаўрэата - грамадзянін Турцыі і замежнік. У аргкамітэт уваходзяць удава Дзінка Ракель Дзінк, дэпутаты Еўрапарламента, пісьменнікі і грамадскія дзеячы. Афіцыйная цырымонія ўручэння прэміі штогод праходзіць у Стамбуле.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international