Аляксандра Атрошчанкава знялі з цягніка на мяжы з Літвой

2012 2012-04-11T11:27:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Прэс-сакратар грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” і былы палітзняволены накіроўваўся ў Вільню з прыватным візітам і меў на руках даведку пра дазвол на выезд з Беларусі.

Нягледзячы на гэта беларускія памежнікі заявілі, што палітык не мае права пакідаць тэрыторыю краіны, бо ўнесены у так званы чорны спіс. Пасля гэтага супрацоўнікі памежнай службы высадзілі Аляксандра Атрошчанкава з цягніка і паставілі адпаведны штамп у пашпарце палітыка.

- Накіроўваўся ў Вільню з прыватным візітам. Памежнікі сказалі, што мне абмежаваны выезд. Пры тым, што ў мяне на руках даведка з Аддзела па грамадзянству і міграцыі па месцы жыхарства, што выезд мне не абмежаваны. Але на гэта не звярнулі ўвагу і ссадзілі мяне ў Гудагаі. Паставілі штамп. Патлумачылі, што ім інфармацыю ў базу дае МВД. Але гэта ж глупства, бо ў мяне даведка з МВД на руках.

Інфармацыя пра забарону на выезд з краіны беларускім палітыкам з’явілася напрыканцы лютага бягучага года пасля дыпламатычнага скандалу паміж Брусэлем і афіцыйным Мінскам. Паводле крыніцы ў адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, у “чорны спіс” тады патрапілі 108 грамадскіх актывістаў, лідараў апазіцыйных партый і нават журналістаў.

Сярод іх Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін, Станіслаў Шушкевіч, Алег Гулак, Жанна Літвіна і яшчэ цэлы шэраг прозвішчаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international