Суд над Ігарам Трухановічам перанесены

2012 2012-04-11T09:11:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud8.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ігара Трухановіча, затрыманага на канцэрце ў ДК Трактарнага Завода 24 сакавіка, будуць судзіць ў судзе Цэнтральнага раёна Менска па артыкуле 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства). Суддзя - Ткачова. Пачатак паседжаньня ў 9 гадзін.

На актывіста быў складзены адміністратыўны пратакол, у якім пазначана, што ён нібыта, знаходзячыся 24 сакавіка ў 22:30 па адрасе: РУУС Цэнтральнага раёна, груба парушаў грамадскі парадак.  Пасьля затрыманьня Трухановіч быў шпіталізаваны ў бальніцу хуткай дапамогі, дзе яму быў пастаўлены дыягназ: закрытая чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені цяжару, сатрасеньне галаўнога мозгу, кантузія OS 1-ай ступені, параарбітальная гематома.

Па факце збіцьця была пададзеная заява ў РУУС, з якога матэрыялы справы ў бліжэйшы час будуць перанакіраваныя ў Следчы камітэт для далейшага разгляду. У заяве ўказана, што Трухановіча  зьбілі падчас затрымання ў ДК Трактарнага Завода, а таксама збівалі ў РУУС Цэнтральнага раёна.


Нагадаем, пад час канцэрту ў ДК МТЗ каля 19 гадзінаў больш за 100 чалавек былі затрыманыя і дастаўленыя ў Партызанскі (дзяўчаты) і Цэнтральны (хлопцы) РУУСы сталіцы. Большасць з іх адпусцілі без складаньня пратаколаў. Астатніх да суду пакінулі на Акрэсціна. Дабрачынны канцэрт быў арганізаваны міжнародным рухам “Ежа замест бомбаў”.

26 сакавіка 15 удзельнікаў канцэрту былі асуджаныя  па артыкуле 17.1. КаАП РБ (дробнае хуліганства)  да арыштаў і штрафаў.

* * *

Суддзя задаволіла хадайніцтва і дазволіла выступіць на судзе 5 сведкам з боку Трухановіча, але потым заявіла, што сьведкі. якія выступілі на судзе раней, маглі стасункі з астатнімі на калідоры.

Суддзя Ткачова прыняла рашэньне ад пераносе разгляду адміністратыўнай справы Ігара Трухановіча на 23 красавіка. Прычына  - адсутнасьць сведак з боку абвінавачваньня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international