У Слоніме забаранілі пікет супраць АЭС, пададзена заяўка на другі – да гадавіны Чарнобылю

2012 2012-04-11T08:26:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnobul-znak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Слонімскі райвыканкам не дазволіў сябрам дэмакратычнага згуртавання гораду праводзіць пікет супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі, матывуючы гэта тым, што няправільна была напісана заяўка. Пікет планавалася правесці 26 красавіка.

Пасля такога адказу сябры дэмакратычнага згуртавання Слоніма падалі ў мясцовы райвыканкам новую заяўку на пікет, прысвечаны гадавіне Чарнобыльскай АЭС, а таксама збядненню беларускага народа. У пікеце плануецца прыняць 10 чалавек.  

Дарэчы сёлета, як і ў мінулыя гады, Слонімскі райвыканкам падобных мерапрыемстваў праводзіць не дазваляў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international