У Наваполацку пачаў палітычную галадоўку пэнсіянэр

2006 2006-10-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раніцай 4 кастрычніка ў Наваполацку распачаў палітычную галадоўку пэнсіянэр, сябар Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Анатоль Кулік. Ён галадае на знак салідарнасьці са зьняволеным палітыкам Аляксандрам Казуліным.

Вось як пракамэнтаваў сытуацыю для Радыё Свабода Анатоль Кулік:

- Даведаўшыся пра зварот палітвязьня Аляксандра Казуліна да грамадзянаў нашай роднай Беларусі й даведаўшыся пра ягоны намер распачаць з 20 кастрычніка бестэрміновую галадоўку, на знак падтрымкі яго і іншых палітвязьняў, якія знаходзяцца за кратамі, я таксама пачынаю з 4 кастрычніка галадоўку. Гэта мой унёсак у тую барацьбу, якую вядзе наша прагрэсіўная моладзь і інтэлігенцыя. Трэба падтрымаць — можа, іншымі ўчынкамі, тых людзей, якія гатовыя пакласьці свае жыцьці за нашу Беларусь”

Паводле Анатоля Куліка, ягоная галадоўка працягнецца да 20 кастрычніка. У красавіку актывіст Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі ўжо трымаў двухтыднёвую галадоўку, пратэстуючы супраць парушэньня Канстытуцыі падчас мінулых прэзыдэнцкіх выбараў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international