Пададзена заяўка на правядзенне "Чарнобыльскага шляху"

2012 2012-04-10T15:30:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Аргкамітэт па правядзенні “Чарнобыльскага шляху” падаў заяўку на правядзенне шэсця і мітынга 26 красавіка ў Мінску. Збор удзельнікаў плануецца ля будынка Акадэміі навук, затым будзе арганізавана шэсце да плошчы Бангалор, якое завершыцца мітынгам у парку Дружбы народаў.

Сябры аргкамітэту просяць гарадскія ўлады дазволіць удзельнкам мерапрыемтва рухацца па правай паласе праезжай часткі вуліцы Сурганава. Гаворыць кіраўнік аргкамітэта Юрый Хадыка.

– Я лічу, што калі некалькі тысяч чалавек рухаюцца па ходнікам, гэта стварае неверагодныя перашкоды для жыхароў горада ды і для ўдзельнікаў мітынга. У той час калі шэсце зойме адну паласу – гэта ніяк не перашкаджае руху тралейбусаў. Таму калі будзе магчымасць пагаварыць з мінскімі гарадскімі ўладамі ці міліцыяй, буду абавязкова прасіць канкрэтнага дазволу на шэсце па праезжай частцы, інакш гэта проста знявага людзей.

Апроч палітычных партый і рухаў рознага кірунку ў акцыі другі год запар прымуць удзел прадстаўнікі экалагічных арганізацый. Таццяна Новікава, сябра грамадскага аб'яднання "Экадом", якое ўваходзіць у склад аргкамітэта распавяла Радыё Рацыя, якія праблемы эколагі хацелі б узняць падчас мерапрыемства.

- Праблемы дзве. Адна з іх гэта крытычна страшная недаацэнка наступстваў чарнобыльскай аварыі і другая праблема – недаацэнка той небяспекі грамадствам у цэлым, якая адбудзецца ў выніку будаўніцтва Астравецкай АЭС. Мы кажам пра Астравецкую, а не пра дзве, не пра тры, не пра дзесяць АЭС, паколькі гэты праект цяпер найбольш рэальны. Але ў прынцыпе мы хочам наогул падняць праблему адносін грамадства да атамнай энергетыкі.

Арганізатары “Чарнобыльскага шляху” спадзяюцца, што ўдзел у мерапрыемстве возьмуць некалькі тысяч чалавек. Дазвол на правядзенне шэсця і мітынга арганізтары павінны атрымаць не пазней чым за пяць дзён да плануемага мерапрыемства. Яны не выключаюць, што з улікам выходных такі адказ павінен прыйсці 20 красавіка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international