Пульсуючае сэрца Каваленкі - як мэтафара праўды

2012 2012-04-10T12:41:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/video-kavalenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 красавіка судовая калегія Віцебскага абласнога суда прызначыла Сяргею Каваленку комплексную псіхіятрычную экспертызу ва ўмовах стацыянара. Са сьнежня ён працягвае галадоўку за Бел-Чырвона-Белы Сьцяг. Тым часам міні-фільм з сэрыі "Хроніка суднага часу", прысьвечаны Сяргею Каваленку, за два дні з часу разьмяшчэньня ў YouTube  сабраў больш за 10 000 праглядаў, што зьяўляецца адным з лепшых вынікаў для беларускай праваабарончай інтэрнэт-прасторы.

Супрацоўнікі ПЦ "Вясна" звязаліся з аўтарам фільма, і зьвярнуліся да яго з некалькімі актуальнымі пытаньнямі.

"Вясна": Два дні, больш за дзесяць тысяч праглядаў, салідная па нашых мерках аўдыторыя, як вы лічыце, чаму?

Аўтар:  Сапраўднасьць - галоўнае ў асобе Сяргея Каваленкі. Сёньня наважыцца на  дэманстратыўны ўчынак  мала хто здольны. Людзям трэба герой, каб не губляць апошняе надзеі.  Ягоны перасьлед і галадоўка за Сьцяг, за чалавечую годнасьць, за праўду сваім пранізьлівым напружаньнем сягае вышыняў супрацьстаяньня Дабра і Зла. Наш фільм – гэта тое малое, чым мы можам праявіць сваю салідарнасьць з Сяргеем.

"Вясна": Але рэакцыя грамадзтва на галадоўку Каваленкі  досыць асьцярожная…

Аўтар: Галоўная праблема нашага грамадзтва -- праблема салідарнасьці. Для мяне асабіста было  нечаканасьцю, што наш фільм стаўся першым і пакуль што адзіным пра Каваленку ў інтэрнэт-прасторы. Але колькасьць праглядаў сьведчыць пра тое, што людзі актыўна сочаць за сітуацыяй з Сяргеем.  Чалавек паставіў на кон жыцьцё за свае перакананьні, за чалавечую годнасьць, за праўду. Гэта вельмі і вельмі жорсткае супрацьстаяньне з сістэмай, якое чалавек не вытрымае, калі не адчувае за сабой праўды, бо толькі ў праўдзе ёсьць тая сіла, што робіць чалавека нязломным. Людзей гэта ня можа не ўражваць, такія ўчынкі не застаюцца без сьледу, яны зьмяняюць кантэкст.

"Вясна": Пульсуючае сэрца, як мэтафара праўды?

Аўтар: Так, пульсуючае  сэрца, як мэтафара праўды. Жорсткая мэтафара, але  дакладная і неабходная, яна абсалютна адпавядае нашаму герою, той атмасфэры і таму часу, у якім мы жывем.

Міні-фільм з сэрыі "Хроніка суднага часу", прысьвечаны Сяргею Каваленку, глядзіце тут.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international