Супрацоўнікі праваахоўных органаў! Спыніце гвалтоўныя дзеянні ў адносінах да мірных грамадзян!

2012 2012-04-10T20:27:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyjant.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Затрыманых на днях і асуджаных да дзесяцісуткавага адміністрацыйнага арышту маладафронтаўцаў супрацоўнікі праваахоўных органаў у аддзяленні міліцыі збівалі, прыкоўвалі кайданкамі да батарэі, прымушалі ляжаць на падлозе, пасля чаго прыйшлося нават выклікаць "хуткую дапамогу". Падобныя абуральныя факты паводзінаў тых, хто мусіць забяспечваць грамадскі парадак і ў першую чаргу кіравацца законам, - не выключэнне з правілаў. Месяц таму, 13 сакавіка, міліцыянты ў чыне старшыны Ляўковіч Віктар Віктаравіч і Белаш Ігар Міхайлавіч спрабавалі акунуць галавой ва ўнітаз затрыманага Юрыя Панкевіча. 

Таму краіна павінна ведаць не толькі прозвішчы сваіх "герояў", але і ў твар.  

Маладафротнаўцы Зміцер Крамянецкі і Міхаіл Мускі заявілі, што будуць абскарджваць дзеянні міліцыянтаў падчас затрымання і дамагацца, каб іх пакаралі за збіццё. Праўда, на вялікі жаль, ніводны супрацоўнік міліцыі, які перавысіў свае службовыя паўнамоцтвы пры затрыманні актывістаў дэмакратычнага руху альбо падчас разгону мірнай акцыі, яшчэ не панёс адказнасці перад законам. Усе спробы ўзбудзіць крымінальную справу ці сур'ёзную праверку ў дачыненні да міліцыянтаў за гвалтоўныя дзеянні, у некаторых выпадках прыроўненыя да катаванняў, за знявагу і абразу асобы, за ілжэсведчанні і складанне фальшывых пратаколаў, у нашай краіне фактычна бесперспектыўныя.

Але мірыцца з такім становішчам усё-роўна нельга, бо такім чынам мы самі развязваем ім рукі. Таму, магчыма, варта дзейнічаць наступным чынам, напрыклад, арганізаваць і правесьці маштабную кампанію: размяшчаць партрэты гэткіх супрацоўнікаў міліцыі з апісаннем іх "подзвігаў" паўсюль - у інтэрнэце, на дошках для аб'яваў, раздаваць у крамах каля месца іх працы і пражывання, у паліклінікаў і г.д. Няхай народ ведае сваіх герояў! 

Можа хоць тады кіраўніцтва МУС неяк адрэагуе на антызаконныя і антыгуманныя ўчынкі сваіх супрацоўнікаў? І не прэмію ім выпіша, а будзе кіравацца нарматыўнымі актамі, такімі як Закон "Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь":

Артыкул 6. Дзейнасць органаў унутраных спраў і правы грамадзян

Органы ўнутраных спраў абараняюць жыццё, здароўе, гонар, годнасць, правы, свабоды і законныя інтарэсы грамадзян незалежна ад іх грамадзянства, сацыяльнага, маёмаснага і іншага становішча, расавай і нацыянальнай прыналежнасці, полу, узросту, адукацыі і мовы, адносіны да рэлігіі, палітычных і іншых перакананняў, а таксама ад іншых акалічнасцяў.

Артыкул 23. Абавязкі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў

Супрацоўнік органаў унутраных спраў ва ўсіх выпадках абмежавання правоў і свабод грамадзяніна абавязаны растлумачыць яму падставы для такога абмежавання, а таксама яго правы і абавязкі, якія ўзнікаюць у сувязі з гэтым.

Артыкул 26: Умовы і межы выкарыстання фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, зброі, баявой і спецыяльнай тэхнікі

Ужыванне фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, зброі, баявой і спецыяльнай тэхнікі з парушэннем патрабаванняў гэтага Закона цягне адказнасць, устаноўленую заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 34. Адказнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Пакрыццё шкоды, нанесенай незаконнымі дзеяннямі (бяздзейнасцю) органаў унутраных спраў (іх супрацоўнікаў)

За злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, невыкананне або неналежнае выкананне сваіх службовых абавязкаў, учыненне iншых злачынстваў або адміністрацыйных правапарушэнняў супрацоўнікі органаў унутраных спраў нясуць адказнасць, устаноўленую заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international