За Паўлам Вінаградавым усталяваны прэвентыўны нагляд

2012 2012-04-10T17:15:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vinagradau1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Вінаградаў

Павел Вінаградаў

Сёньня а 16-й гадзіне ў судзе Маскоўскага раёну Менска адбудзецца судовае паседжаньне па пытаньні аб усталяваньні прэвентыўнага нагляду за былым палітвязьнем Паўлам Вінаградавым.

На мінулым паседжаньні, якое прайшло 6 красавіка, суддзя Тацяна Мотыль адклала разгляд пытаньня да разгляду Менскім гарадскім судом скаргі Паўла Вінаградава, датычнай апошняга прыцягненьня яго да адміністратыўнай адказнасьці. Разгляд скаргі ў Менгарсудзе запланаваны на 5 траўня. Тым не меньш, Паўла Вінаградава нечакана выклікалі ў суд Маскоўскага раёну на сёньня.

У гэтым годзе Паўла Вінаградава ўжо некалькі разоў затрымлівалі нібыта за брыдкаслоўе і саджалі на суткі. Супрацоўнікі МУС палічылі, што гэта ёсьць падставай для ўзмацненьня нагляду за палітвязьнем.

17-15. За Паўлам Вінаградавым усталяваны прэвентыўны нагляд тэрмінам на 2 гады. Былому палітвязьню забаронена выязджаць з Менску без дазволу міліцыі. Ён будзе абавязаны знаходзіцца дома з 20 да 8 гадзіны і 4 разы на месяц адзначацца ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі па месцы жыхарства.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international