viasna on patreon

Сяргея Каваленку накіроўваюць на экспертызу ў Навінкі

2012 2012-04-10T10:47:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavalienka-kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка (здымак svaboda.org)

Сяргей Каваленка (здымак svaboda.org)

Разгляд касацыйнай скаргі на прысуд асуджанага віцебскага актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленкі адбудзецца сёньня ў Віцебскім абласным судзе. Пачатак у 10 гадзін.

Сяргей Каваленка быў узяты пад варту з 22 снежня 2011 г. па новай крымінальнай справе па арт.415 КК (парушэньне ўмоў адбыцця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі). 24 лютага суддзя Першамайскага райсуду Віцебска Алена Жук пакарала віцебскага сябра КХП БНФ Сяргея Каваленку зняволеннем у калоніі агульнага рэжыму. Агульны тэрмін пакарання — 2 гады 1 месяц. З улікам часу, адбытага ў віцебскім СІЗА, пакуль вялося следзтва і рыхтаваўся судовы працэс, актывісту належыць адбыць у зняволенні 1 год і 11 месяцаў.

Палітвязень з Віцебску, які церпіць за бел-чырвона-белы сьцяг, галадае са сьнежня мінулага году. Нядаўна ён быў зьмешчаны ў аддзяленьне рэспубліканскай бальніцы ў калоніі “Віцьба-3”. Турэмныя медыкі пад прымусам спрабуюць уратаваць яму жыцьцё і прымусова кормяць праз зонд. Учора адміністрацыя калоніі "Віцьба-3" не пусціла да палітвязьня яго адваката.

14 траўня 2010 г. Сяргей Каваленка быў асуджаны па ч.1 арт. 339 КК (наўмысныя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Кастрычніцкім судом г.Віцебска да 3 гадоў абмежаваньня волі без накіраваньня.

9-20. Намесьнік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч паведамляе, што за гадзіну да пачатку суду вольных месц у судовай залі не было. На суд патрапілі толькі сваякі Сяргея Каваленкі. Работнік суду тлумачыць гэта тым, што памяшканьне, прызначанае для разгляду касацыйнай скаргі, невялікае. Аднак праваабаронцу ўдалося патрапіць на суд.

10-10. Праваабаронцаў, мясцовых грамадскіх актывістаў  і журналістаў не прапусцілі нават у памяшканьне суду.

10-25. Радыё “Свабода” паведамляе, што ля будынку Віцебскага абласнога суду знаходзяцца намесьнік старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі і актывіст партыі Алесь Чахольскі, якія прыехалі падтрымаць Сяргея Каваленку. Беленькі кажа, што іх абшукалі яшчэ на вуліцы непадалёк ад будынку суду, а ў сам суд не пусьцілі. Таксама міліцыянты забаранілі відэаздымкі праваабронцам каля суду.

10-30. Як паведамляе ў facebook Сяржук Серабро, суд прызначыў Каваленку комплексную псіхіятрычную экспертызу.

10-40. Судовая калегія  вынесла вызначэньне аб прызначэньні  Сяргею Каваленку комплекснай псіхіятрычнай экспертызы ва ўмовах стацыянару (Навінкі). Разгляд касацыйнай скаргі на прысуд Першамайскага суду Віцебска прыпынены да заключэньня псіхіятраў. У судзе было прадстаўленае папярэдняе заключэньне псіхіятраў аб тым,  што у Каваленкі маецца псіхічнае растройства. якое выражаецца ў тым ліку і ў адмове ад ежы.

Экспертыза мусіць высветліць наступныя пытаньні: ці пакутваў Каваленка на псіхічнае захворваньня ў момант здзяйсненьня крымінальнага злачынства, здзейсненага 7 студзеня 2010 года,  ці мог асэнсоўваць на той час свае дзеяньні;

ці пакутвае на псіхічнае захворваньне зараз;

ці патрабуюцца да яго меры прымусовага лячэньня;

ці мае індывідуальныя асаблівасьці псіхічнага стану.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства