viasna on patreon

Аляксандру Малчанаву прысудзілі 1,5 гады строгага рэжыму

2012 2012-04-09T13:10:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/malchanaua.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Малчанаў

Аляксандр Малчанаў

Сёння суддзя Жодзінскага гарадскога суда Грынкевіч вынес прысуд у дачыненні да былога палітвязня Аляксандра Малчанава і Арцём Ігнацікава.

За крадзеж металалому з тэрыторыі жодзінскага кавальскага завода цяжкіх штамповак на суму 450 тысяч рублёў Малчанаву прысудзілі 1,5 гады калоніі строгага рэжыму, Ігнацікаву - 1,5 гады калоніі строга рэжыму з адтэрміноўкай пакарання на адзін год. Такім чынам, суддзя Грынкевіч падтрымаў патрабаванні старэйшага памочніка пракурора горада Жодзіна Цінцевіцкай. Адвакат Малчанава мае намер на працягу адведзеных законам дзесяці дзён падаць апеляцыю ў Менскі абласны суд.

Малчанаў і Ігнацікаў былі затрыманы ў студзені гэтага года жодзінскімі міліцыянтамі з доказамі злачынства: з тэрыторыі закінутага цэха кавальскага завода яны вывезлі металалом на суму 450 тысяч рублёў. Да суду Аляксандр Малчанаў знаходзіўся ў Жодзінскім СІЗА, Ігнацікаў - пад падпіскай аб нявыездзе.

Акрамя таго, супраць Малчанава адноўлена крымінальная справа  па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Здзек над дзяржаўнымі сімваламі”. Па словах намесніка кіраўніка “Вясны” Валянціна Стэфановіча, "у частцы дзяржаўнай сімволікі можна казаць, што ёсць палітычны матыў у дзеяннях Малчанава, калі ён сапраўды гэта рабіў (віны сваёй ён не прызнае), альбо палітычны матыў з боку дзяржавы”.

Праваабаронцы прысутнічалі на кожным з чатырох паседжанняў Жодзінскага суда па справе Малчанава і адсочвалі, “каб не было прадузятых адносін,каб у дачыненні да яго выконваліся ўсе працэсуальныя гарантыі, каб суд не насіў абвінаваўчага ўхілу з-за таго, што ён палітычна актыўны чалавек”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства