viasna on patreon

Мікалай Аўтуховіч заклікае да салідарнасці

2012 2012-04-09T12:08:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/autuhovich-list.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У апошнія дні шэраг дэмакратычных актывістаў Магілёўскай вобласці атрымалі лісты з Гродзенскай турмы № 1 ад палітвязня Мікалаю Аўтуховіча. У сваіх лістах вязень заклікае прадстаўнікоў дэмакратычнай грамадскасці выказваць салідарнасць з беларускімі палітвязнямі.

“Я атрымаў ліст ад Мікалая Аўтуховіча 9 красавіка, - кажа бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч. – Мікалай піша, што “ведаю, што на вёсцы шмат сваіх праблем, але радасна, што ўжо мала засталося людзей, якія вераць у байкі. Някепска было б, каб яны яшчэ штосьці і казалі, а не маўчалі. Салідарнасць - наша моц. Яны баяцца салідарнасці, усё залежыць ад яе! Патрэбна толькі гэта зразумець!”

Пра салідарнасць піша Мікалай Аўтуховіч і ў сваіх лістах да бабруйскіх дэмакратычных актывістак Вольгі Піманавай і Валянціны Глухавай, якія актывісткі атрымалі напрыканцы мінулага тыдня. У сваім лісце да Вольгі Піманавай Мікалай Аўтухавіч піша, што “К сожалению, массовой солидарности не наблюдается, даже когда Сергей Коваленко готов пожертвовать своей жизнью. Неужели, чтобы раскрыть глаза людей, нужны такие жертвы? Люди боятся открыть глаза, боятся даже показать, что они зрячи. Власти добились молчаливого согласия на любой беспредел. Люди не понимают, что лучше сейчас сказать «нет», нежели когда в беде окажутся их родные и близкие… Но пока будут несогласные, пока будут неравнодушные – надежда будет жить”, піша палітвязень.

У лісце да Валянціны Глухавай Мікалай Аўтуховіч звяртаецца да актывісткі з просьбай падтрымаць маральна яго маці: “Я очень переживаю за родных, за маму. Им сейчас намного сложней, чем нам здесь. Если у Вас или других неравнодушных людей есть возможность морально поддержать мою маму, то делайте это периодически”, піша Мікалай Аўтуховіч.

Актывісты дэмакратычных арганізацый Магілёўскай вобласці лічаць, што вельмі важна выказаць сваю падтрымку і салідарнасць з беларускімі палітвязнямі ў перыяд светлых хрысціянскіх Велікодных святаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства