Лявонцій Чапурных скардзіцца ў Камітэт па правах чалавека ААН

2012 2012-04-09T10:59:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chapurnyh-liavoncij.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Брэсцкі актывіст Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Лявонцій Чыпурных звярнуўся са скаргай  у Камітэт па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН). 

Нагодай для такога звароту сам апазіцыйны палітык называе адсутнасць рэальнай магчымасці абскадзіць прысуд першай інстанцыі ў вышэйшых судовых інстанцыях Беларусі, а таксама права на свабодны распаўсюд інфармацыі.

Падставай для звароту ў Камітэт стала гісторыя, якая адбылася з Лявонціем Чыпурных напярэданні Народнага сходу, што прайшоў ў Брэсце 8-га кастрычніка 2011 года, калі яго затрымалі і прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці за распаўсюд інфармацыі пра дадзенае мерапрыемства. У выніку сябра партыі “Справядлівы свет” быў пакараны судом Ленінскага раёна Брэста арыштам на 5 сутак, а ўсе спробы абскардзіць гэтае рашэнне, поспеху не мелі. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international