Суды пацвярджаюць, што адмова ад дактыласкапіі на працоўным месцы – “непадпарадкаванне”

2012 2012-04-09T10:35:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pravasuddze2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гарадзенец Руслан Пяцько, якога аштрафавалі нібыта за непадпарадкаванне патрабаванню службовай асобы прайсці дактыласкапічную рэгістрацыю, атрымаў адказ на сваю скаргу ў Гарадзенскі абласны суд. У гэтай скарзе Пяцько аспрэчваў рашэнне суддзі Алены Пятровай, якая асудзіла яго да штрафу ў 700 тысяч беларускіх рублёў.

Суддзя абласнога суду Мікалай Рачынскі падыйшоў да разгляду скаргі фармальна і не захацеў улічыць аргументы засуджанага, якія былі выкладзеныя ў скарзе. У пастанове абласнога суда сцвярджаецца, што сам Пяцько ў судзе Ленінскага раёну не аспрэчваў, што адмовіўся выканаць патрабаванне супрацоўніка міліцыі прайсці абавязковую дактыласкапію. Гэта ж нібыта пацвердзіў і сведка – калега Руслана Пяцько па працы. Насамрэч Пяцько адмовіўся прайсці дактыласкапію, якую яго супрацоўнікі міліцыі хацелі змусіць зрабіць проста на яго працоўным месцы. Руслан Пяцько катэгарычна не згодзен з пастановай абласнога суду і накіраваў скаргу ў Вярхоўны суд Беларусі.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international