"Малады Віцебск" – за вызваленне Сяргея Каваленкі

2012 2012-04-09T09:55:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalenka-salidarn-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6 красавіка актывісты руху "Малады Віцебск" вывесілі расцяжку "Свабоду Сяргею Каваленку" на будынку гандлёвага цэнтру "Беларусь".Каля аднаго з уваходаў яна правісела каля гадзіны, бачылі расцяжку дзесяткі наведнікаў "Беларусі"

У той самы дзень у абласным цэнтры прайшла яшчэ адна акцыя ў падтрымку зняволенага галадоўніка Сяргея Каваленкі. Яе зладзілі актывісты "Еўрапейскай Беларусі" разам з жонкай вязня Аленай Каваленка і іх сынам Валянцінам.

Удзельнікі выйшлі на ганкі драмтэатра імя Якуба Коласа перад пачаткам спектакля.  Алена трымала плакат "Свабоду Сяргею Каваленку", а сямігадовы сын –сямейнае фота дзе ён зняты разам з бацькам. Пад фотаздымкам быў подпіс: "Мой бацька памірае за сцяг. Чаму так?". Астатнія  ўдзельнікі акцыі раздавалі ўлёткі з інфармацыяй пра вясня калоніі "Віцьба-3" і кантактнымі дадзенымі сям'і Каваленкаў ды іхных аднадумцаў.

Акцыя працягвалася, пакуль паблізу не з'явілася міліцэйская машына.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international