Судмэдэкспэртыза: Каваленку зьбівалі

2012 2012-04-06T17:15:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Паводле лекара псыхіятрычнага шпіталя пры калёніі «Віцьба-3», дзе трымаюць Сяргея Каваленку, стан ягонага здароўя на 6 красавіка «бязь зьменаў».

«Гэта азначае, што стан па-ранейшаму цяжкі. Бо ўчора лекар казаў, што ў яго цяжкі стан. Якая тэмпэратура, ціск — лекар не паведаміў. Яго працягваюць прымусова карміць», — распавяла «Свабодзе» жонка вязьня Алена Каваленка.

10 красавіка ў Віцебскім абласным судзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі на леташні прысуд Сяргею Каваленку — 3 гады «хатняй хіміі». Гэтак вязьня пакаралі пасьля вывешваньня бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску. Днямі Алена Каваленка атрымала паперы пра агляд мужа пасьля таго інцыдэнту. З дапамогай гэтых папер яна будзе дамагацца адмены таго прысуду.

«Паводле абвінавачаньня, ён нібыта аказаў супраціў міліцыянтам, а зь ёлкі нібыта ўпаў і атрымаў траўмы. Вось мне перадалі дакумэнт, у якім засьведчана, што гэтыя траўмы нельга было атрымаць ад падзеньня. І ёсьць ягоныя паказаньні, што яго зьбівалі, прычым папярэдне скавалі рукі кайданкамі. Вось цытую:

„Драпіны ў вобласьці прамянёвазапясьцевых суставаў, верагодней за ўсё, узьніклі ад ужываньня адмысловых сродкаў — кайданкоў. Астатнія цялесныя пашкоджаньні ўзьніклі ня менш як ад дзевяці траўмуючых узьдзеяньняў рэчамі, індывідуальныя асаблівасьці якіх ва ўласьцівасьцях пашкоджаньняў не адлюстраваліся. Дадзеныя пашкоджаньні не характэрныя для ўтварэньня ў выніку падзеньня з вышыні свайго росту і саўдарэньня з тупымі прадметамі. Ня выключана, што яны маглі ўтварыцца пры абставінах, выкладзеных агляданай асобай“.

Такім чынам, гэта ня ён зьбіваў, а яго зьбівалі, і мы гэта дакажам», — кажа Алена Каваленка.

Разгляд касацыйнай скаргі пачнецца а 9:30 10 красавіка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international