viasna on patreon

Сяргей Каваленка: “Гімн бел-чырвона-беламу сьцягу” (відэа)

2012 2012-04-06T16:46:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavalenka-syd-9s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка

Сяргей Каваленка

Дакументальны фільм з цыклу “Хроніка суднага часу”, прысьвечаны Сяргею Каваленку, з’явіўся ў сеціве.

Палітвязень з Віцебску, які церпіць за бел-чырвона-белы сьцяг, галадае са сьнежня мінулага году. Нядаўна ён быў зьмешчаны ў аддзяленьне рэспубліканскай бальніцы ў калоніі “Віцьба-3”. Турэмныя медыкі пад прымусам спрабуюць уратаваць яму жыцьцё і кормяць праз зонд.

24 лютага суд Першамайскага раёна Віцебска прыгаварыў Сяргея Каваленку да двух гадоў аднаго месяца пазбаўленьня волі ў калоніі агульнага рэжыму. Апазіцыянер абвінавачаны ва ўхіленьні ад адбываньня пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі (арт. 415 КК). Яго асудзілі ў траўні 2010 года за вывешваньне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай навагодняй ёлцы Віцебска.

У знак пратэсту ён аб’явіў галадоўку, падчас якой страціў амаль 40 кілаграмаў. Выходзіць з галадоўкі добраахвотна Каваленка адмаўляецца, пратэстуючы такім чынам супраць прысуду.

Касацыйная скарга Сяргея Каваленкі павінна быць разгледжана ў Віцебскім абласным судзе 10 красавіка.

Сяргей Каваленка: “Гімн бел-чырвона-беламу сьцягу” (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства