Польскім ксяндзам адмовілі ў працягу працы ў Беларусі

2006 2006-10-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сямёра ксяндзоў з Польшчы, якія выконваюць службы ў Гарадзенскай дыяцэзыі, не атрымалі згоды на працяг працы ў наступным годзе – праінфармаваў польскае выданьне «Gazetа Wyborczа» спраўнік біскупскай курыі ў Горадні, ксёндз Антоні Грэмза. Дазволу не атрымалі таксама пяць польскіх законьніц.

«Ксяндзы яшчэ працуюць у сваіх парафіях да канца году. Аднак прыйшоў негатыўны адказ на пададзеную ў чэрвені просьбу аб працягу дазволаў на наступны год. Курыя падала скаргу ў гэтай справе ў камітэт па справах рэлігіяў і справаў нацыяльных мяньшыняў, што выдае тыя дазволы. Чакаем адказу», – кажа ксёндз Грэмза.

У нядзелю ў касьцёлах на Гарадзеншчыне быў зачытаны ліст Гарадзенскага біскупа а. Аляксандра Кашкевіча з заклікам да малітвы ў справе законьніцаў польскіх і ксяндзоў, якія не атрымалі згоды на далейшую працу. Вернікі зьбіраюць подпісы пад лістом дапамогі ім. Паводле словаў айца Антонія Грэмзы ў Гарадзенскай дыяцэзыі, дзе цяпер блізу 170 парафіяў, служыць амаль 70 ксяндзоў з Польшчы.

Сярод 354 каталіцкіх сьвятароў ў Беларусі, 170 – гэта замежнікі, у большасьці палякі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international