"Белая Русь" прапаноўвае прыпыняць дзейнасць партый, чые лідары заклікаюць да санкцый у дачыненні да Беларусі

2012 2012-04-06T14:08:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" прапаноўвае ўвесці адказнасць для палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў, чые лідары заклікаюць да ўвядзення санкцый у дачыненні да Беларусі. З адпаведнымі прапановамі выступілі кіраўнікі рэгіянальных структур РГА.

"Адной з эфектыўных мер уздзеяння можа стаць прыпыненне дзейнасці той партыі, лідары якой заклікаюць увесці санкцыі супраць Рэспублікі Беларусь. Тым больш што такая практыка ўжо ёсць, і заканадаўствам Расіі, заканадаўствам Рэспублікі Казахстан такая мера прадугледжана", — сказала 5 красавіка ў вячэрнім выпуску навін тэлеканала "Беларусь 1" прадстаўніца адной з раённых арганізацый Мінска "Белай Русі".

Нагадаем, 4 красавіка канал "Беларусь-1" паведаміў, што работніца Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода Марына Цыбліенка падала ў суд іск у дачыненні да мінскага палітыка Віктара Івашкевіча. Ён заклікаў еўрапейскія кампаніі ўвесці эмбарга на беларускія нафтапрадукты. Цыбліенка патрабуе ад Івашкевіча 500 тысяч рублёў у якасці кампенсацыі маральнага ўрону, які нібыта нанеслі ёй асабіста выказванні апазіцыянера. Цыбліенка працуе аператарам ЭВМ у цэху № 12, які займаецца парапаветраным забеспячэннем вытворчасці, прафсаюзная актывістка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international