Скарга Мікалая Чарнавуса перанакіравана ў Брэсцкі абласны гаспадарчы суд

2012 2012-04-06T13:40:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnavus-sudd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус

Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус

Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус 5 красавіка атрымаў з гарадскога суда вызначэнне аб адмове ва ўзбуджэнні справы.

Нагадаем, што ў гарадскі суд ён звяртаўся з просьбай адмяніць вынікі “выбараў” Рады кірмашу на Баранавіцкім каапрынку. Выбары былі праведзены ў снежні 2011 года. Скаржнік даводзіў суду, што новая Рада прадпрымальнікаў была абрана з парушэннем дзеючага заканадаўства.

Разгледзеўшы матэрыялы справы па скарзе сп. Чарнавуса, суддзя Жукава Т.Ю. адмовіла прадпрымальніку ва ўзбуджэнні справы ў сувязі з непадсуднасцю яе суду Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы. Суддзя пісьмова патлумачыла заяўніку, што з такой скаргай яму трэба звяртацца ў Брэсцкі абласны гаспадарчы суд.

Цяпер прадпрымальнік вырашае, што рабіць, бо трэба ізноў плаціць вялікую дзяржаўную пошліну. А ці будзе абласны гаспадарчы суд займацца праверкай законнасці выбараў на Баранавіцкім каапрынку?

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international