viasna on patreon

Палітвязняў віншуюць з Вялікднём

2012 2012-04-06T13:25:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vialikdzien-palitviazni-baranavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прыгожыя святочныя паштоўкі палітвязням даслалі баранавіцкія актывісты

Прыгожыя святочныя паштоўкі палітвязням даслалі баранавіцкія актывісты

Грамадскія актывісты і неабыякавыя жыхары гарадоў і мястэчак гэтымі днямі дасылаюць свае віншаванні ў турмы і калоніі Беларусі, каб падзяліцца часцінкай той радасці хрысціянскага свету, якая можа падтрымаць у цяжкі час усіх, хто будзе сустракаць светлае свята Уваскрэсення Хрыстовага ў зняволенні, дзе апынуліся па палітычных матывах.

Прыгожыя святочныя паштоўкі палітвязням даслалі баранавіцкія актывісты.  

“Мы стараемся віншаваць іх з усімі вялікімі нашымі святамі і нават без нагоды дасылаць лісты падтрымкі. Найчасцей нам піша свае адказы Мікалай Статкевіч з удзячнасцю за падтрымку яго бацькі, - распавядае старшыня гарадской суполкі АГП Анжаліка Камбалава. - Праўда, адказы прыходзяць не ад усіх палітвязняў. А вось лісты з віншаваннем да Дня Волі, дасланыя Мікалаю Аўтоховічу, з Івацэвічскай турмы вярнуліся. На канвертах было пазначана, што ён выбыў адтуль. Цяпер мы ўжо ведаем, што Мікалай Аўтуховіч знаходзіцца ў гарадзенскай турме, куды і даслалі яму свае вялікодныя віншаванні. Усім нашым змагарам мы пажадалі здароўя, найхутчэйшай свабоды і радаснай сустрэчы з роднымі і сябрамі”. 

Надзеі і веры ў хуткае вызваленне, а таксама мужнасці і цярпення палітвязням пажадалі і жыхары Бялынічаў, што на Магілёўшчыне:  

“Зараз з’явілася надзея, што бліжэйшым часам некаторыя палітвязні будуць вызваленыя, - кажа адзін з адрасантаў віншавальных паштовак. – Дай Бог, каб гэта адбылося і гэтыя мужныя людзі змаглі сустрэць Вялікдзень дома ў коле родных і блізкіх. А пакуль жа трэба выказваць палітвязням нашу падтрымку, яна для іх з’яўляецца вельмі важнай, пра гэта яны самі пастаянна кажуць у ліставанні. Думаю, кожны сумленны чалавек павінен імкнуцца падтрымаць палітвязняў цёплымі словамі. У нашых умовах за кратамі можа апынуцца любы, прычым без усялякага законнага чынніка”.


Нагадаем, што на сённяшні дзень у Беларусі незакона пазбаўлены волі за свае палітычныя перакананні 15 вязняў - Сяргей Каваленка, Андрэй Саннікаў, Мікола Статкевіч, Зміцер Бандарэнка, Павел Севярынец, Эдуард Лобаў, Зміцер Дашкевіч, Мікалай Аўтуховіч, Алесь Бяляцкі, Мікалай Дзядок, Аляксандр Францкевіч, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка, Павел Сырамолатаў. Праваабаронцы патрабуюць іх неадкладнага вызвалення.

Надзеі і веры ў хуткае вызваленне палітвязням пажадалі жыхары Бялынічаў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства