У Артура Фінькевіча абвастрыліся захворваньні

2006 2006-10-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маладзёвы актывіст Артур Фінькевіч, які адбывае пакараньне ў выпраўленчай установе ў Магілёве, сёньня, 3 кастрычніка, быў шпіталяваны ў 1-ы гарадскі шпіталь абласнога цэнтра. Палітвязень захварэў яшчэ на мінулым тыдні. У Артура падвысілася тэмпература і медыкі выпісалі яму лекі. Паколькі прагрэсу ў лячэньні не адбылося, яго шпіталізавалі. Артура лечаць антыбіётыкамі. Ён расказаў для Радыё Свабода, што інфэкцыйны шпіталь, дзе ён цяпер знаходзіцца, вельмі нагадвае яму інтэрнат спэцкамэндатуры:

- Тут такія ўмовы, як у спэцкамэндатуры. Выйсьці адсюль фактычна немагчыма, то бок гэта звычайная турма. Будынак выглядае, як старажытная крэпасьць, такія калёны круглыя… Мінімум я тут прабуду з тыдзень, максімум – з тры тыдні.

Са словаў грамадзкай актывісткі Крысьціны Шацікавай, у пакоі, дзе жыве Фінькевіч, пабіта акно, і тэмпература там такая ж, як і знадворку. Натуральна, што ў яго абвастрыліся захворваньні.

Шацікава падкрэсьліла, што спатканьні з Фінькевічам у шпіталі забароненыя.

- Яму толькі можна памахаць рукой з вакна палаты, - адзначыла К. Шацікава.

Нагадаем, 10 траўня судом Першамайскага раёна г. Менска А. Фінькевіч быў прысуджаны да двух гадоў абмежаваньня волі. Суд палічыў яго вінаватым у злачынстве, прадугледжаным ч. 2 ар. 339 Крымінальнага кодэксу (злоснае хуліганства). А. Фінькевіч быў затрыманы ў Менску ўначы 30 студзеня цяперашняга года за нанясеньне на сцяну графіці "Мы жадаем новага!".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international