Мінскія ўлады забаранілі выходзіць на ЛГБТ-пікет «Дзень маўклівасці: мы маўчым, каб нас пачулі»

2012 2012-04-06T12:24:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/logo_gaybelarus_bel_.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6 красавіка стала вядома, што Мінгарвыканкам адмовіў актывісту праваабарончага праекта "ГейБеларусь" Аляксею Куліку ў правядзенні ў беларускай сталіцы пікету на 7 чалавек «Дзень маўклівасці: мы маўчым, каб нас пачулі», запланаванага на 9 красавіка.

Па словах старшыні праваабарончага праекта "ГейБеларусь" Сяргея Андросенкі пікет планавалася правесці 9 красавіка ў Мінску на тэрыторыі, прылеглай да дамоў № № 8 і 10 па вул. Маякоўскага на адлегласці больш чым 50 метраў ад прыпынкаў грамадскага транспарту.

“Мінгарвыканкам забараніў правядзенне пікету па традыцыйнай прычыне - нібыта яго правядзенне будзе ствараць перашкоды руху пешаходаў, а таксама руху транспарту па вул. Маякоўскага і функцыянаванню арганізацый, размешчаных недалёка ад месца планаванага пікету. Акрамя таго, Мінгарвыканкам не змог ўсталяваць з заяўкі канкрэтнае месца правядзення масавага мерапрыемства. У заяўцы было пазначана, што на пікет выйдзе 7 удзельнікаў”, - паведамляе Андросенка.

Мэтай плануемага мерапрыемства было прыцягненне ўвагі грамадзян да праблемы замоўчвання дыскрымінацыі і гамафобіі ў беларускім грамадстве.

У пачатку красавіка ў многіх гарадах свету праходзяць маўклівыя акцыі пад лозунгам «Мы маўчым, каб нас пачулі» супраць замоўчвання праблем ЛГБТ-супольнасці.

Раней у гэтым годзе Мінгарвыканкам ужо адмовіў актывістам ЛГБТ-руху ў правядзенні ў сталіцы шэсця «Жэст супраць нецярпімасці» 17 сакавіка. Сваім шэсцем актывісты ЛГБТ-руху мелі намер падтрымаць Еўрапейскі тыдзень дзеянняў супраць расізму і ксенафобіі, які штогод праводзіцца 17-25 сакавіка. Акцыя прайшла ў выглядзе раздачы ўлётак.

GayBelarus.By

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international