Алесю Бяляцкаму далі спатканьне з жонкай і сястрой

2012 2012-04-06T11:23:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Жонка палітвязьня Алеся Бяляцкага Натальля і сястра Вольга прывезьлі ў Бабруйскую калёнію № 1 перадачу для Алеся Бяляцкага, 30 кіляграмаў. Частку харчоў адмовіліся прымаць, у прыватнасьці кансэрвы.

Тым часам начальнік калёніі даў дазвол Натальлі і Вользе на кароткачасовае спатканьне зь Бяляцкім.

Сёньня яны пабачаць Алеся, — упершыню ў гэтай калёніі.

Бяляцкі знаходзіцца ў Бабруйскай калёніі ад канца лютага.

24 студзеня Менгарсуд разгледзеў касацыйную скаргу кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага, асуджанага на 4,5 года турмы. Прысуд Бяляцкаму пакінулі бязь зьмены.

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе летась. Яго прызналі вінаватым у няплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць.

Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.

Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international