Суд над Паўлам Вінаградавым адкладзены

2012 2012-04-06T10:50:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

6 красавіка а 9-й раніцы ў судзе Маскоўскага раёна Менска павінна было адбыцца судовае паседжаньне па ўзмацненьні прэвэнтыўнага нагляду для былога палітвязьня, аднаго зь лідэраў моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду!» — «Zмена» Паўла Вінаградава.

Супрацоўнікі МУС палічылі, што падставамі, каб узмацніць нагляд, зьяўляюцца неаднаразовыя парушэньні Вінаградавым адміністрацыйнага кодэксу.

Паўла Вінаградава некалькі разоў затрымлівалі нібыта за брыдкаслоўе і саджалі на суткі.

Новы год былы палітвязень сустрэў у турме на Акрэсьціна, а ўсяго з пачатку году ён правёў там 25 сутак.

Месяц таму пасьля чарговай адсідкі яго з Акрэсьціна на міліцэйскай машыне адвезьлі ў міліцэйскі пастарунак Маскоўскага раёна і зноў нібыта за нецэнзурную лаянку на ганку ўнівэрсаму «Базар» пасадзілі на 7 сутак.

Адседзеўшы тэрмін, Павал Вінаградаў падаў скаргу на імя старшыні Менскага гарадзкога суду за незаконнае затрыманьне. Паколькі скарга яшчэ не разгледжана, Павал разам з адвакатам Вадзімам Мушынскім заявіў хадайніцтва аб пераносе сёньняшняга суду. Судзьдзя Тацяна Мотыль задаволіла хадайніцтва, і суд пакуль адкладзены.

15 сакавіка ў судзе Першамайскага раёну Менска прайшло судовае паседжаньне, па выніках якога быў усталяваны прэвэнтыўны нагляд тэрмінам на 1 год за былым палітвязьнем Уладзімерам Яроменкам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international