Гары Паганяйла: Спадары чыноўнікі, ад адказу вы не сыйдзеце!

2012 2012-04-06T08:28:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Суды па скаргах праваабаронцаў Беларускага Хельсінскага камітэта раптоўна адмененыя і будуць прызначаныя пазней. Сінхроннасць і аднолькавасць дзеянняў, якую мы назіраем, кажа аб тым, што яна каардынуецца з аднаго цэнтра.

Папярэдняе пасяджэнне суда Цэнтральнага раёна Мінска па скарзе Алега Гулака, які аспрэчвае ўнясенне ў спіс невыязных, было прызначана на 6 красавіка, па скарзе Гары Паганяйла ў судзе Маскоўскага раёна - на 18 красавіка.

Аднак 4 красавіка памочнікі суддзяў, якія прынялі скаргі да разгляду, патэлефанавалі абодвум праваабаронцам і заявілі, што "справы, прынятыя да разгляду, адкладаюцца і будуць прызначаныя пазней".

"Інфармацыя аб асобах, унесеных у банк даных, захоўваецца 25 гадоў, і тыя, хто незаконна дзейнічаў, ад адказу не сыдуць. Праз нейкі час мы абавязкова даведаемся, ці былі ўнесены ў «спісы невыязных» на законных падставах ці не. Гэта ужо не палітычныя ігрышчы - гэта злачынная дзейнасць, якая выразна прапісана ў артыкулах Крымінальнага кодэкса", - заявіў "Беларускаму партызану" Гары Паганяйла.

У пачатку сакавіка, перад выездам за мяжу, праваабаронца па месцы жыхарства наведаў Аддзел па грамадзянстве і міграцыі, дзе дамогся, каб яго прозвішча праверылі ў базе дадзеных асобаў, выезд якім з Рэспублікі Беларусь часова абмежаваны. Аказалася, што Гары Паганяйла - у "спісах невыязных". Звесткі ў банк дадзеных МУС прадстаўлены Міністэрствам юстыцыі. Падставай паслужыла справа аб банкруцтве, па якой праваабаронца з'яўляецца даўжніком альбо зацікаўленай асобай у адносiнах да даўжнiка - юрыдычнай асобы. Рашэнне прынята невядомым судом 05.03.2012 года.

Пасля гэтай непрыемнай весткі праваабаронца пачаў дамагацца праўды:

- Я звярнуўся ў Мінюст, у МУС, у Генеральную пракуратуру - каб кожны дзяржаўны орган у рамках сваіх паўнамоцтваў праверыў, ці не парушаны ўсталяваны парадак, па якіх падставах і хто ўнёс мяне ў "спісы невыязных" і гэтак далей. І пачалася "мышыная валтузня". Практычна ні адзін орган не адказаў па сутнасці пастаўленых пытанняў. МУС адправіла заяву ў аддзел па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама, які растлумачыў мне заканадаўства. Так я яго і сам ведаю! Мінюст наогул не даў адказу - паведамілі толькі, што падоўжаны тэрмін правядзення праверкі. Нават не паказалі - да якога часу працягнуты гэты тэрмін. Хоць уся інфармацыя назапашваецца на электронных носьбітах, а таму праверыць усю гэтую «бадзягу» можна на працягу сутак.

Генпракуратура параіла звярнуцца ў той жа Мінюст, які вядзе ведамасную базу на асоб, чыё права на выезд часова абмежавана па рашэнні судоў (гаспадарчых, агульнай юрысдыкцыі). З неафіцыйных крыніц у мяне ёсць інфармацыя, што ніводзін суд рэспублікі не прымаў у дачыненні да мяне адпаведнага рашэння па часовым абмежаванні выезду за межы краіны, падобную інфармацыю праз Галоўнае ўпраўленне юстыцыі ў Мінюст не накіроўваў.

Падобнага роду фальсіфікацыі ў банку дадзеных і ёсць злачынства супраць канстытуцыйных правоў чалавека і грамадзяніна, супраць інтарэсаў службы альбо супраць правасуддзя, - заявіў Гары Паганяйла.

Праваабаронца адзначае "сінхроннасць дзеянняў судоў", якія як па ўзмаху чароўнай палачкі (па загадзе, мабыць, зверху, не выключаю, службовых асоб Мінюста) апавясцілі Гары Паганяйлу, і Алега Гулака, што разгляд іх справаў адкладаецца на нявызначаны тэрмін.

- Але, адзначу, для дадзенай катэгорыі справаў устаноўлены месячны тэрмін іх разгляду. Еўрапейскі саюз і, у цэлым, міжнародныя інстытуты, якія нясуць адказнасць за забеспячэнне правоў чалавека, ужываюць санкцыі на аснове міжнароднага права і робяць гэта адкрыта, галосна, інфармуючы ўрад аб прынятых рашэннях. Існуюць судовыя механізмы, куды могуць звярнуцца "пакрыўджаныя". Нашы ж дзяржаўныя органы робяць гэта ўпотай. Нас не запрасілі на судовыя разборы, не паведамілі ва ўстаноўленым парадку аб тым, што мы з'яўляемся даўжнікамі, і ў дачыненні да нас прыняты пэўныя меры, у прыватнасці, часовае абмежаванне права на выезд з Рэспублікі Беларусь.

Улада, якая не абапіраецца на закон, ужо не ўлада, а злачынная арганізацыя.

Думаю, што на хуткі разгляд нашых справаў у судах спадзявацца няма чаго. Наша карумпаваная злачынная ўлада будзе рабіць усё, каб мы не высветлілі сапраўдных абставінаў ўключэння нас у "спісы невыязных". І такая парадыгма будзе дзейнічаць у дачыненні да ўсіх палітыкаў, праваабаронцаў, журналістаў, унесеных незаконна ў базы дадзеных аб "невыязных", - упэўнены Гары Паганяйла.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international