Усім маладафронтаўцам, акрамя Дашкевіча, спынілі крымінальныя справы
03.10.2006.
Днямі актывісты «Маладога Фронту» Алег Корбан і Барыс Гарэцкі атрымалі афіцыйнае пацьверджаньне з Пракуратуры Беларусі аб спыненьні крымінальных справаў, распачатых на маладых людзей увесну гэтага году, паведаміла прэс-служба Хартыі’97. Нагадаем, што ўвесну 2006 г. аддзелам КДБ па барацьбе з тэрарарызмам і рэспубліканскай пракуратурай было ўзбуджана больш за дзесяць крымінальных спраў за дзейнасьць ад незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт".На гэты час усе яны, акрамя справы, распачатай на лідэра моладзевага руху Зьмітра Дашкевіча былі спыненыя. З 15 верасьня сустаршыня «Маладога Фронту» утрымліваецца ў СІЗА г. Менску па вуліцы Валадарскага.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








