Сустрэцца Зміцеру Бандарэнку з адвакатам не ўдалося

2012 2012-04-05T17:40:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bandarenka4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Бандарэнка.

Зміцер Бандарэнка.

Сёння, 5 красавіка, Магілёўскую калонію №15, дзе адбывае пакаранне адзін з каардынатараў кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Зміцер Бандарэнка, наведалі жонка палітвязня Вольга Бандарэнка і адвакат.

Аднак адваката кіраўніцтва калоніі да Зміцера Бандарэнкі не дапусціла. Прычынай для гэтага стала тое, што палітвязень напісаў просьбу на запрашэнне да яго ў турму мінскага адвакату.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што другой прычынай чаму калонія адмовіла ў сустрэчы з адвакатама стала тое, што яны заўважылі прысутнасць прадстаўнікоў прэсы.

“Яны ўжо былі амаль пагадзіліся дапусціць да Зміцера Бандарэнкі магілёўскую адвакатку, аднак як толькі ўбачылі, што да калоніі пад’ехалі прадстаўнікі незалежнай прэсы адразу перадумалі”, - гаворыць праваабаронца.

Між тым Вользе Бандарэка ўдалося перадаць пасылку для свайго мужа.

Жанчына таксама адзначыла, што абскардзіць у судзе рашэнне ўрачэбнай камісіі аб ягонай інваліднасці.

“Я настайваю на тым, каб падаць пазоў у суд з нагоды таго, што Зміцеру не даюць групу па інваліднасці, аднак я хачу параіцца з ім з гэтай нагоды. Медыкамі зроблена магнітна-рэзанансная тамаграфія, аднак вынікі яе яшчэ невядомыя. Вядома, што мой муж знаходзіцца ў медсанчастцы”, - гаворыць Вольга Бандарэнка.

Нагадаем, што Зміцер Бандарэнка быў кіраўніком выбарчага штабу экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. За ўдзел ў “Плошчы-2010” яго асудзілі на два гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. Пасля арышту ў яго абвайстрыліся хранічныя захворванні і ў ліпені 2011 года яму была зроблена аперацыя на хрэбетніку. Родныя і праваабаронцы адзначаюць, што ў дачыненні да Зміцера Бандарэнкі ўжываліся катаванні – яго хворага прымушалі хадзіць на працу, хадзіць у страі і забаранілі карыстацца мыліцай, якую яму вярнулі толькі пасля таго, як ён 1 лютага напісаў прашэнне на імя Лукашэнкі аб памілаванні.

Скарга з просьба даследаваць факты ўжывання катаванняў у дачыненні да Зміцера Бандарэнкі накіравана ў Камітэт супраць катаванняў ААН.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international