Апошні суд за канцэрт у клубе “Ё-маё”

2012 2012-04-05T15:00:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_zala.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ігара Трухановіча, затрыманага і моцна зьбітага 24 сакавіка пад час суботняга канцэрту ў клубе “Ё-маё”, будуць судзіць за дробнае хуліганства. Разгляд адміністратыўнай справы адбудзецца у судзе Цэнтральнага раёна Менска 11 красавіка. Пачатак у 9 гадзін.

Юнака з чэрапна-мазгавой траўмай лёгкай ступені даставілі позна вечарам з Цэнтральнага РУУСа ў шпіталь, дзе ён знаходзіўся некалькі дзён. А сёньня Трухановіч атрымаў позву ў суд. Суддзёй прызначаная Ткачова.

Нагадаем, пад час канцэрту ў ДК МТЗ каля 19 гадзінаў больш за 100 чалавек былі затрыманыя і дастаўленыя ў Партызанскі (дзяўчаты) і Цэнтральны (хлопцы) РУУСы сталіцы. Большасць з іх адпусцілі без складаньня пратаколаў. Астатніх да суду пакінулі на Акрэсціна. Дабрачынны канцэрт быў арганізаваны міжнародным рухам “Ежа замест бомбаў”.

26 сакавіка 15 удзельнікаў канцэрту былі асуджаныя  па артыкуле 17.1. КаАП РБ (дробнае хуліганства)  да арыштаў і штрафаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international