viasna on patreon

Дырэктар Магілёўскага мясакамбіната распраўляецца з “шукальнікамі справядлівасці”

2012 2012-04-05T12:36:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chynounik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля таго, як тры супрацоўніцы Магілёўскага мясакамбіната звярнуліся ў розныя дзяржаўныя інстанцыі з патрабаваннем даць тлумачэнне інфармацыі, якая з’явілася на старонках мясцовай газеты “Веснік Магілёва” за 15 лютага 2012 г., яны адчулі на сабе ціск.

Адна з жанчын была звольнена, другую перавялі працаваць прыбіральшчыцай, а трэцяю спрабавалі перавесці на месца працы са шкоднымі ўмовамі, аднак стан яе здароўя не дазволіў гэтага зрабіць наймальніку.

Нагадаем, што газета “Веснік Магілёва” надрукавала інтэрвью дырэктарам Магілёўскага мясакамбіната Міхаілам Хортавым, у якім ён адзначае, што людзі на прадпрыемстве зарабляюць у сярэднім 4-5 мільёнаў рублёў, акрамя таго кожны з супрацоўнікаў напярэдадні Новага года атрымаў болей за 3 мільёны рублёў у якасці падарунка.

Пасля гэтай публікацыі адна з жанчын Вольга Якушэнка ініцыявала зварот у гарвыканкам і іншыя інстанцыі з просьбай правесці праверку словаў дырэктара і даць адказ, куды ідуць недаплачаныя работнікам грошы. Пад заявай падпісаліся дзьве іншыя жанчыны. Са словаў Вольгі, заробак у яе складае 2,66 мільёны рублёў, а перад Новым годам замест трох дэклараваных Міхаілам Хортавым мільёнаў падарунку работнікам, яна атрымала 250 тысяч, і на такую ж суму ёй далі прадукцыі мясакамбіната.

Юрыст кампаніі “Гавары праўду” Сяргей Фамін, да якога звярнуліся жанчыны па дапамогу, адзначае, што ўжо падрыхтаваны два пазовы ў суд – з нагоды незаконнага звальнення і незаконнага пераводу на іншае месца працы.

“Наймальнік не меў ніякіх падставаў звальняць адну з жанчын, а іншую пераводзіць на іншае месца працы. Усё гэта было зроблена незаконна, асабліва калі ўлічыць, што жанчыны працуюць па бестэрміновай працоўнай дамове. Я буду весці іхныя справы і сумесна дамагацца справядлівасці”, - гаворыць Сяргей Фамін.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства