Суд перанёс дасудовае паседжанне па скарзе Алега Гулака
6 красавіка мусіла адбыцца апытанне ў межах дасудовай падрыхтоўкі па скарзе старшыні Беларускага Хельсінкскага Камітэта Алега Гулака аб ягонай забароне на выезд за мяжу. У якасьці адказнікаў па справе выступаюць МУС і Мінюст.
Аднак 4 красавіка з Алегам Гулаком зьвязалася сакратар суду Цэнтральнага раёну Менска, дзе павінна разглядацца справа, і паведаміла, што прызначаная на гэтую справу суддзя ня зможа прысутнічаць на паседжаньні 6 красавіка з-за таго, што ёй трэба весьці прыём грамадзянаў.
Дата паседжаньня перанесена на няпэўны тэрмін, паведаміў Алег Гулак. Праваабаронца адзначыў, што ў сваёй практыцы яму не даводзілася сутыкацца з падобнымі пераносамі.
Такое самае паведамленьне атрымаў і юрыст БХК Гары Паганяйла. Папярэдняе паседжаньне па ягонай справе мела адбыцца 18 красавіка.