Алесь Бяляцкі спрабуе адаптавацца на новым месцы

2012 2012-04-05T09:55:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ales-list-vurvichu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта правабаронца паведаміў у паштоўцы, дасланай з Бабруйскай выпраўленчай калоніі №2 бялыніцкаму журналісту Барысу Вырвічу.

“Я атрымаў паштоўку 4 красавіка, - распавядае Барыс Вырвіч. -  Алесь выказвае падзяку за падтрымку і віншаванні, а таксама паведамляе: “У мяне збольшага ўсё нармальна, зараз спрабую адаптавацца на новым месцы. Добра, што вы адрадзілі сваю газету. Трымайцеся, да сустрэчы”. Гэта першая паштоўка ад Алеся, якую я атрымаў пасля яго пераводу з карантына Бабруйскай калоніі ў атрад № 14. Пра тое, чым ён зараз займаецца ў атрадзе, Алесь не піша”.

Алеся Бяляцкага перавялі з карантына Бабруйскай выпраўленчай калоніі № 2 у атрад 22 сакавіка, пра гэта ён паведаміў у лісце да сваёй жонкі Наталлі Пінчук.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international