У дзень расстрэлу Кавалёва беларускі МЗС пісаў Камітэту ААН пра прыпыненне выканання прысуду

2012 2012-04-05T09:47:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pistalet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Любоў Кавалёва, маці расстралянага Ўладзіслава Кавалёва, і яго сястра Таццяна  Казяр атрымалі інфармацыю з Упраўлення   Вярхоўнага камісара па правах чалавека. Дадзеная інфармацыя была накіравана прадстаўнікамі ўраду РБ пры аддзяленні ААН у Жэневе яшчэ 15 сакавіка 2012 года – у той самы дзень, калі Ўладзіслаў Кавалёў быў расстраляны.     

Прадстаўнікі Беларусі праінфармавалі Камітэт па правах чалавека аб тым, што наглядная скарга Кавалёва пададзена ў Вярхоўны суд, прэзідэнт разглядае яго прашэнне аб памілаванні. Пакуль гэта не будзе разгледжана, выкананне смяротнага прысуду будзе прыпынена.

У інфармацыі аспрэчвалася прымальнасць скаргі па справе Ўладзіслава Кавалёва, а таксама сутнасць прэтэнзій дадзенай скаргі.

Бліжэйшым часам маці і сястра накіруюць свае абвяржэнні гэтай некарэктнай і абуральнай інфармацыі ў Камітэт па правах чалавека.

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international