Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


«Нашай Ніве» адмовілі ў залі для правядзеньня вечарыны беларускай паэзіі

02.10.2006.

2 кастрычніка а 12-й у рэдакцыю газэты «Наша Ніва» затэлефанаваў дырэктар Дому літаратара Часлаў Праваловіч. Ён паведаміў, што ня можа даць вялікай залі Дому літаратара 5 кастрычніка а 19-й для правядзеньня вечарыны беларускай паэзіі і прэзэнтацыі кнігі Аляксандра Фядуты «Паэтычны аглядальнік». Ч.Праваловіч матываваў адмову тым, што там мае быць вячэрні спэктакль Тэатру беларускай драматургіі. У згаданым тэатры карэспандэнта «НН» паведамілі, што акурат 5 кастрычніка спэктаклю ў Доме літаратара няма.

Гэтай вечарынай у Менску мелася распачацца сьвяткаваньне 100-гадовага юбілею «Нашай Нівы». Пра новае месца і час вечарыны з удзелам герояў кніжкі А.Фядуты – Рыгора Барадуліна, Віктара Шалкевіча, Леры Сом, Міхася Скоблы, Юркі Голуба, Юр’я Пацюпы, Джэці, Людкі Сільновай, Алеся Бадака, Галіны Дубянецкай, Віктара Шніпа, Ірыны Багдановіч, Глеба Лабадзенкі – чытайце на нашым сайце пазьней.

Імпрэзы да стогадовага юбілею «Нашай Нівы» ўжо прайшлі ў Бэрліне. У Літве юбілей будзе адзначацца на дзяржаўным узроўні. Рашэньне пра гэта прыняў Урад Літоўскай Рэспублікі.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования