Івашкевіча не пускаюць за мяжу з-за работніцы Цыбліенкі

2012 2012-04-05T09:18:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У праграме «Панарама» па Беларускім тэлебачаньні агучаная інфармацыя пра тое, што работніца Мазырскага НПЗ Марына Цыбліенка падала ў суд на палітыка Віктара Івашкевіча.

Падставай для зыску стала тое, што Віктар Івашкевіч нібыта заклікаў эўрапейскія кампаніі байкатаваць беларускія нафтапрадукты. Паводле зыску Цыбліенка патрабуе ад Віктара Івашкевіча 500 тысяч беларускіх рублёў для кампэнсацыі маральных стратаў, якія нібыта нанесьлі ёй асабіста выказваньні Івашкевіча. Таксама яна патрабуе, каб ён адмовіўся ад далейшых заклікаў да санкцый.

Панарама паведамляе, што суд прыняў зыск Цыбліенкі і ў якасьці судовай меры абмежаваў Віктару Івашкевічу выезд за мяжу.

Апроч гэтага ў «Панараме» быў паказаны сюжэт пра паседжаньне прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Нафтан». Журналісты БТ сьцьвярджаюць, што на ім быў прыняты дакумант, які таксама асуджае тых, хто заклікае прымяніць эканамічныя санкцыі ў дачыненьні да Беларусі. У дакумэнце гаворыцца, што «работнікі „Нафтану“ пакідаюць за сабой права падаць у суд на грамадзянаў Івашкевіча, Калякіна, Вуса і іншых».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international